Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ураду Нямеччыны Штэфэн Зайбэрт, які ўдакладніў, што захады былі ўзгодненыя падчас тэлефоннай размовы позна 16 лютага.
Зайбэрт сказаў, што канцлер Ангела Мэркель і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікалі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна «выкарыстаць свой уплыў на сэпаратыстаў для забесьпячэньня выкананьня спыненьня агню».
Ён дадаў, што адвод цяжкога ўзбраеньня ад лініі фронту павінен пачацца 17 лютага, як было вырашана ў Менску на мінулым тыдні.
Кіеў раней заявіў, што ня зробіць гэтага, пакуль ня скончацца баі каля Дэбальцава.