У канцы 1991 году спыніў існаваньне Савецкі Саюз. Яго распаду папярэднічалі шматлікія мітынгі ў саюзных рэспубліках за сувэрэнітэт і незалежнасьць.
Як пратэставалі саюзныя рэспублікі напярэдадні распаду СССР. ФОТА
1
Страйк рабочых на плошчы Леніна ў Менску. Красавік, 1991 год
2
Страйк рабочых на плошчы Леніна ў Мінску. Красавік,1991 год
3
Тысячы людзей падчас акцыі пратэсту ў цэнтры Алматы, 17-18 сьнежня 1986 году
4
Сотні тысяч жыхароў сталі ў жывы ланцуг, які працягнуўся ад вежы Доўгі Герман у Таліне да вежы Гедыміна ў Вільні. Пабудове жывога ланцуга ў Вільні папярэднічалі мітынгі, арганізаваныя Саюзам незалежнасьці Літвы. Вільня, 23 жніўня 1989 году
5
Крымскія татары на дэманстрацыі ў Краснадары з патрабаваньнем вярнуць іх на радзіму. Гэта была першая агульнанацыянальная акцыя пратэсту, пра якую паведаміла савецкая прэса, 6 сакавіка 1988 году
6
Мітынг, арганізаваны Народным фронтам Малдовы, з патрабаваньнем прызнаць малдаўскую мову дзяржаўнай. Чэрвень 1989 году
7
Дэманстрацыя ў Кіеве, арганізаваная Украінскім "Рухам", 23 кастрычніка 1989 году
8
Тры мільёны ўкраінцаў сталі ў жывы ланцуг ад Львова да Кіева ў гонар 71-й гадавіны абвяшчэньня ў 1919 годзе Акту аб аб'яднаньні Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР) і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі (ЗУНР) у адзіную ўкраінскую дзяржаву. 21 студзеня 1990 году
9
Дэманстрацыя ў Кіеве ў гонар 71-й гадавіны абвяшчэньня ў 1919 годзе Акту аб аб'яднаньні Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР) і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі (ЗУНР) у адзіную ўкраінскую дзяржаву, 21 студзеня 1990 году
10
Салдат нацыянальнай арміі Грузіі танчыць на плошчы ў Тбілісі пасьля абвяшчэньня незалежнасьці, 10 красавіка 1991 году
11
Акцыя пратэсту на плошчы Леніна ў Душанбэ пасьля крывавых сутыкненьняў з ісламістамі, 15 лютага 1990 году
12
Сымбалічнае пахаваньне СССР, арганізаванае Саюзам незалежнай украінскай моладзі. 30 верасьня 1990 году
13
Мітынг Народнага Руху Ўкраіны з патрабаваньнем незалежнасьці ад СССР, 30 верасьня 1990 году
14
Танкі на Калінінскім праспэкце ў Маскве падчас жнівеньскага путчу ў 1991 годзе
15
Мітынг у падтрымку рашэньня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Малдаўскай ССР аб незалежнасьці. 27 жніўня 1991 году
16
Жыхар Баку зрывае партрэт Леніна 21 верасьня 1991 году – празь месяц пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Азэрбайджану
17
Сутыкненьні ў Дубасарах паміж прыхільнікамі і праціўнікамі аддзяленьня Прыднястроўя ад Малдовы, 1 кастрычніка 1991 году
18
Грамадзяне Таджыкістану патрабуюць ад сьпікера парлямэнта Рахмона Набіева сысьці ў адстаўку, каб забясьпечыць роўныя магчымасьці для ўсіх кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах, 24 лістапада 1991 году
19
Жанчына на акцыі пратэсту супраць захопу савецкімі войскамі тэлецэнтра ў Вільні пасьля абвяшчэньня выхаду Літвы са складу СССР. Масква, 13 траўня 1991 году