Вялікія разбурэньні 25 лютага расейскія ракеты нанесьлі Харкаву і Кіеву. Дзясяткі тысяч украінцаў вымушаны былі пакінуць свае дамы. Ахвяры першага дня агрэсіі Расеі на Ўкраіну: 137 палеглых вайскоўцаў і 57 цывільных.
Вайна і разбурэньні ва Ўкраіне. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Ва Ўкраіне ідзе другі дзень поўнамаштабнай вайны, якую супраць паўднёвых суседзяў Беларусі разьвязала Расея. Агрэсія адбываецца ў тым ліку зь беларускіх аэрадромаў і дарог.
1
Рэшткі зьбітага над Харкавам самалёта
2
Жыхарка Кіева Натальля Сеўрукова аглядае наступствы расейскага бамбаваньня дома, у якім яна жыве
3
Жылы дом у Кіеве пасьля ракетнай атакі Расеі
4
Накрытыя целы членаў экіпажу зьбітага самалёту расейскіх захопнікаў у мясцовасьці пад Кіевам
5
Разбурэньні пасьля падзеньня на жылы квартал самалёта
6
Жанчына на кіеўскай вуліцы Кошыца разьбірае завалы пасьля расейскага ракетнага ўдару
7
Украінскія службы разьбіраюць завалы пасьля падзеньня зьбітага самалёта
8
Танкі ў раёне Абалонь у Кіеве
9
Кіеўляне хаваюцца ад расейскіх бамбаваньняў
10
Украінскія ўцекачы на мяжы з Румыніяй
11
Уцекачы з Украіны праходзяць румынскую мяжу
12
Разьбіты танк расейскіх войскаў пад Харкавам. На месцы ўкраінскія ваяры
13
Фрагмэнты вайсковай тэхнікі ў харкаўскім двары
14
Шалом пілёта зьбітага над Харкавам самалёта
15
Апусьцелы Львоў. Людзі хаваюцца ў дамах і падвалах, на вуліцах амаль нікога няма
16
Захопленая расейскімі акупантамі Чарнобыльская АЭС
17
Разьбітая ўдарам школа ў Горлаўцы, усход Украіны, Данецкая вобласьць.
18
Адзін са зьнішчаных расейскіх «Градаў» пад Харкавам