Паралельна са сьвяткаваньнямі гарадзкога юбілею ў Вільні пачалі Фэстываль сьвятла.
У Вільні адзначылі 700-годзьдзе гораду. ФОТА
Вялікую ўвагу на сьвяткаваньні юбілею Вільні надалі вялікаму князю Гедзіміну.
1
Гадзіньнік на сцэне, які адлічваў амаль два гады адваротны час да сьвяткаваньня 700-годьдзя Вільні.
2
Катэдральная плошча ў Вільні, дзе праходзіла асноўнае сьвяткаваньне.
3
Графічная праекцыя ліста Гедзіміна. Дзень нараджэньня Вільні адлічваецца менавіта ад даты, калі назва гораду згадвалася ў лісьце князя Вялікага княства Літоўскага Гедзіміна да эўрапейскіх гарадоў. Да нашых дзён не дайшло ніводнага арыгіналу лістоў Гедзіміна, таму копія, зробленая ў Рызе неўзабаве пасля атрыманьня ліста, зьяўляецца найбольш дакладным дакумэнтам аб нараджэньні Вільні.
4
Выгляд адной з галоўных плошчаў Вільні — Катэдральнай. На гэтым месцы калісьці разьмяшчаўся замак. На гары, якая побач, знаходзіўся Верхні замак, ад якога захавалася так званая Вежа Гедзіміна. На сьвята яе падсьвяцілі ліхтарамі.
5
Канцэрт на Катэдральнай плошчы.
6
Графічная праекцыя князя Гедзіміна.
7
Фрагмэнт канцэрту
8
Вежа Гедзіміна.
9
Разам са сьвяткаваньнем ў Вільні праходзіць Фэстываль сьвятла. У сувязі з гэтым па старым горадзе расставілі сьветлавыя інсталяцыі ад розных мастакоў сьвету.
10
Сьветлавы слуп у цэнтры старога гораду.
11
Адна зь інсталяцый Фэстывалю сьвятла.
12
Сьветлавая інсталяцыя.
13
14
Сьветлавая інсталяцыя.
15
Помнік князю Гедзіміну таксама абыгралі па-мастацку.
16
Графічная праекцыя на віленскім унівэрсытэцкім касьцёле Сьвятых Янаў.