«У нас пакуль няма такой інфармацыі падчас дасудовага расьсьледаваньня», —заявіла генэральны пракурор Літвы Ніда Грунскене, нагадаўшы, што ў дасудовым расьсьледаваньні вызначаюць падазроных і для іх выбіраюць меру стрыманьня.
З словаў Грунскене, сытуацыя пад кантролем.
«Я не магу сказаць, колькі цяпер вядзецца дасудовых расьсьледаваньняў — каля 13. Аднак эпізодаў вельмі шмат, яны аб’ядноўваюцца ў дасудовыя расьсьледаваньні», — сказала генэральны пракурор.
Дырэктар Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі (ДДБ) Літвы Рэмігіюс Брыдзікіс выказаў упэўненасьць, што ўлады Беларусі ў курсе таго, што адбываецца.
«Яны разумеюць, і Менск выдатна ацэньвае сытуацыю.... Але мы пакуль ня можам назваць мэту. Так, яны хочуць нас дэстабілізаваць, але відаць, што дэстабілізацыя не адзіная мэта... Відаць, ёсьць і іншыя мэты. Але пакуль адказаць ня можам», — сказаў кіраўнік ДДБ.
- 29 кастрычніка літоўскі ўрад плянуе вырашыць лёс закрытых зь вечара 26 кастрычніка апошніх пунктаў пропуску, якія працавалі на мяжы з Беларусьсю. На паседжаньні Камісіі нацыянальнай бясьпекі 27 кастрычніка вырашана, што вайскоўцы пачнуць ужываць адпаведныя кінэтычныя сродкі для прызямленьня мэтэазондаў, якія ўрываюцца ў паветраную прастору краіны.
- Мінулай ноччу з прычыны залёту аэрастатаў чацьвёрты раз за тыдзень таксама прыпыняў працу аэрапорт у Вільні (на сем гадзін).
- Раней прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў абмежаваць транзыт з Беларусі ў Калінінградзкую вобласьць (РФ) з прычыны залёту ў краіну аэрастатаў.
- Пункт пропуску Салечнікі цалкам закрыты, празь Меднікі з 14:30 прапускаюць «некаторыя катэгорыі асобаў».
Форум