Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У некалькіх аэрапортах Бэльгіі спынялі рух праз выяўленыя дроны


Адзін з тэрміналаў Брусэльскага аэрапорту. Архіўнае фота
Адзін з тэрміналаў Брусэльскага аэрапорту. Архіўнае фота

У галоўным аэрапорце сталіцы Бэльгіі Брусэлю спынялі рух праз падазрэньні ў выяўленьні дронаў.

«Няма прылёту і вылету рэйсаў, бо ёсьць падазрэньне на дроны», — сказаў агенцтву AFP сьпікер аэрапорту.

Авіярух таксама спынялі ў другім па велічыні аэрапорце краіны Шарлеруа.

Выданьне RTBF з спасылкай на бэльгійскую службу кіраваньня паветраным рухам Skeyes паведаміла, што ўвечары 4 лістапада паветраны рух у аэрапорце Брусэлю спынялі пасьля выяўленьня дронаў дзеля засьцярогі.

Аэрапорт Льежу таксама паведаміў аб перанакіраваньні сваіх рэйсаў з прычыны дронаў. RTBF адзначыла, што палёты з двух аэрапортаў аднавілі неўзабаве пасьля 21:00.

Гэта ня першы выпадак выяўленьня дронаў у Бэльгіі. У ноч на 1 лістапада над вайсковай авіябазай Кляйн-Брогель у бэльгійскай правінцыі Лімбург, дзе разьмешчаныя амэрыканскія ядзерныя боепрыпасы і якая з 2027 году павінна стаць асноўнай для зьнішчальнікаў F-35, фіксавалі некалькі бесьпілётнікаў.

У кастрычніку дроны заўважылі над навучальным палігонам Эльзэнборн і казармамі ў Марш-ан-Фамэн.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG