Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС заявілі, што сёлета зь Беларусі дэпартавалі ўжо 3,6 тысячы іншаземцаў


Міністар унутраных справаў Іван Кубракоў
Міністар унутраных справаў Іван Кубракоў

Сярод іх як мігранты, якія парушылі правілы перасячэньня мяжы, так і іншыя людзі.

Кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў заявіў, што значна пабольшала іншаземцаў, якія прыбываюць у Беларусь. Ягоныя словы падае БелТА.

Кубракоў падкрэсьліў, што іншаземцы прыходзяць у аддзелы грамадзянства й міграцыі, дзе зь імі праводзяць прафіляктычную работу.

«Да кожнага мы даводзім асаблівасьці нашага заканадаўства. Папярэджваем, што ў выпадку яго парушэньня вінаватыя пакідаюць нашу краіну», — растлумачыў міністар.

Паводле статыстыкі МУС, за дзевяць месяцаў сёлета ўжо больш за 3,6 тыс. іншаземцаў былі дэпартаваныя зь Беларусі. У іх ліку 1,3 тыс. мігрантаў, якія парушылі памежны рэжым.

На мінулым тыдні намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Тацяна Астрэйка заявіла, што ў Беларусі рэкордна нізкі ўзровень беспрацоўя — 2,4%. Яна адзначыла, што цяпер у краіне працуюць 32 тысячы працоўных мігрантаў, што ў паўтара раза больш, чым год таму.

У сярэднім доля працоўных мігрантаў у структуры занятага насельніцтва краіны меншая за 1%. Геаграфія краін — донараў замежнай працоўнай сілы шырокая і ўключае каля 114 дзяржаваў, але больш за палову мігрантаў складаюць грамадзяне Туркмэністану і Ўзбэкістану.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG