Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы, уздоўж мяжы зь Беларусьсю, разгортваюць амэрыканскія антыдронавыя сыстэмы


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

У Польшчу прыбылі амэрыканскія сыстэмы супрацьдзеяньня бесьпілётнікам MEROPS, якія ўжо пачалі ўсталёўваць уздоўж усходняга флянгу NATO.

Сыстэма MEROPS (Multispectral Extended Range Optical Sight) прызначаная для выяўленьня і змаганьня зь бесьпілётнымі лётннымі апаратамі, паведамляе Польскае радыё.

«Амэрыканскія сыстэмы супрацьдронавай абароны MEROPS ужо ў Польшчы! Уздоўж усходняга флянгу NATO разгорнутыя сыстэмы, якія павысяць нашыя здольнасьці ў выяўленьні і зьнішчэньні дронаў. Наша хаўрусьніцкая супраца прыносіць канкрэтныя вынікі», — напісаў віцэ-прэм’ер і міністар абароны Польшчы Ўладыслаў Касіняк-Камыш.

Міністар падкрэсьліў, што адначасова з усталяваньнем сыстэмаў інтэнсіўна рыхтуюць польскіх жаўнераў, каб яны маглі апэратыўна працаваць з новымі сродкамі абароны.

Сыстэма MEROPS ня толькі выяўляе дроны, але і перадае зьвесткі пра іхнае разьмяшчэньне наземным і паветраным падразьдзелам, якія могуць іх зьбіваць.

Акрамя Польшчы, пры ўмацаваньні ўсходняга флянгу NATO такую сыстэму таксама плянуюць разгарнуць у Румыніі й Даніі.

Разьмяшчэньне гэтых сыстэмаў адбываецца падчас росту пагрозы ад Расеі. Апошнімі месяцамі польскія ўлады ня раз фіксавалі залёты расейскіх дронаў на тэрыторыю Польшчы з боку Беларусі, што выклікала дыпляматычныя ноты і ўзмацненьне патрулёў уздоўж усходняй мяжы.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG