Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт Беларусі даў першую інфармацыю аб прычынах гібелі 14-гадовага Максіма Зяньковіча


Ровар Максіма Зяньковіча
Ровар Максіма Зяньковіча

Гвалтоўных прыкметаў сьмерці не выявілі. Папярэдняй прычынай гібелі сьледчыя назвалі ўтапленьне.

Гэтую вэрсію пацьвердзілі спэцыялісты ўпраўленьня Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз па Менскай вобласьці, піша Сьледчы камітэт Беларусі.

«Па выніках апэратыўна праведзенай судова-мэдыцынскай экспэртызы ўстаноўлена, што прычынай сьмерці зьявілася асфіксія з прычыны закрыцьця дыхальных шляхоў вадой пры ўтапленьні», — расказалі ў камітэце.

Сьледчы камітэт Беларусі далей праводзіць праверку па факце гібелі 14-гадовага Максіма Зяньковіча.

Пазьней гэтую прычыну пацьвердзіў і Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).

Мяркуючы з апублікаваных службамі відэа- і фотаматэрыялаў, цела знайшлі ў забалочанай мясцовасьці. На месцы працавала сьледча-апэратыўная група і судмэдэкспэрт Пухавіцкага міжраённага аддзела ДКСЭ, паведаміла выданьне «Позірк».

8 лістапада каля 10 гадзін хлопчык зьехаў на ровары ад дома дзядулі ў вёсцы Карбаўскае Бярэзінскага раёна, і зьнік. Сваякі зьвярнуліся ў праваахоўныя органы. Паводле Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях, пошукі вяліся і зь зямлі, у тым ліку з сабакамі, і з паветра, з дапамогай квадракоптэраў. У выніку пошукаў 13 лістапада каля 15 гадзін цела дзіцяці без прыкмет жыцьця знайшлі ў балоцістай мясцовасьці паблізу вёскі Несцераўка.

Прызначаны яшчэ шэраг экспэртных дасьледваньняў.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG