Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Андрэя Макаёнка


Помнік Андрэю Макаёнку
Помнік Андрэю Макаёнку

Падзеі 16 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

16 лістапада 1982 году памёр беларускі драматург Андрэй Макаёнак, народны пісьменьнік Беларусі (1977), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1974, за трагікамэдыю «Трыбунал» і камэдыю-рэпартаж «Таблетку пад язык»), Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962, за камэдыю «Лявоніха на арбіце»).

Гэты дзень у гісторыі

1812 — армія Напалеона, адступаючы, перайшла Бярэзіну.

Пераправа арміі Напалеона празь Бярэзіну, карціна Пэтэра фон Геса
Пераправа арміі Напалеона празь Бярэзіну, карціна Пэтэра фон Геса

1920 — утварылася Беларуская рада Случчыны, якая ўзьняла ўзброенае паўстаньне супраць бальшавікоў.

1945 — стварэньне Арганізацыі ААН у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (UNESCO).

У гэты дзень нарадзіліся

1816 Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст і дасьледчык фальклёру, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

1888Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч.

Вінцэнт Гадлеўскі
Вінцэнт Гадлеўскі

1893 Леаніла Чарняўская, беларуская пісьменьніца і перакладчыца, пэдагог, жонка клясыка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага.

1905Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік.

Сьцяпан Сямашка, Паўлюк Шукайла, Пятрусь Броўка, Янка Відук (Скрыган). Полацак, 1927
Сьцяпан Сямашка, Паўлюк Шукайла, Пятрусь Броўка, Янка Відук (Скрыган). Полацак, 1927

1914 Язэп Семяжон, беларускі перакладчык і паэт.

1923Мікола Крукоўскі, філёзаф.

Мікола Крукоўскі
Мікола Крукоўскі

1925Кастусь Акула, беларускі пісьменьнік і публіцыст.

Кастусь Акула
Кастусь Акула

1939Анатоль Канапелька, беларускі паэт, перакладчык, пэдагог, літаратуразнавец.

1951Аляксандар Ярашук, прафсаюзны лідэр, палітвязень.

Аляксандар Ярашук
Аляксандар Ярашук

1953Аляксандар Пракапенка, футбаліст, чэмпіён СССР.

Аляксандар Пракапенка пасьля голу ў браму супернікаў
Аляксандар Пракапенка пасьля голу ў браму супернікаў

1957 Міхась Паўлаў, беларускі лекар, грамадзка-палітычны дзяяч.

У памяці

1871Аляксандар Юльян Міцкевіч, удзельнік таварыства філяматаў, юрыст, гісторык права, этнограф, малодшы брат Адама Міцкевіча. Пахаваны ў Кобрыне каля Петра-Паўлаўскай царквы.

1957 Янка Чарапук, дзяяч БНР.

2021 Сяргей Філімонаў, тэлевядоўца.

Сяргей Філімонаў
Сяргей Філімонаў


Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG