Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 18 лістапада: жыхара Мазыра асудзілі ў «справе Гаюна»


Гомельскі абласны суд, архіўнае фота
Гомельскі абласны суд, архіўнае фота

Свабода працягвае храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

У Гомельскім абласным судзе вынесьлі чарговы прысуд у гучнай «справе Гаюна»

Як піша «Вясна», жыхара Мазыра Івана Качайлу асудзілі на чатыры гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая «хімія»). Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).

У 2023 годзе паводле адміністрацыйнай справы аб «распаўсюдзе экстрэмізму» рэпрэсавалі ягонага сына, студэнта Гомельскага мэдычнага ўнівэрсытэту Максіма Качайлу — ён нібыта ў сацыяльнай сетцы зьмясьціў лягатып каналу, які ўлады абвясьцілі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Праваабаронцы мяркуюць, што Івана Качайлу асудзілі ў рамках крымінальнай справы аб працы маніторынгавага каналу «Беларускі Гаюн». У сьпісе «Вясны» як мінімум 122 пацьверджаныя фігуранты «справы Гаюна», якіх зьмясьцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых можа быць большай. Затрыманьні адбываюцца па ўсёй Беларусі.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG