Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Келаг: мы знаходзімся «за два мэтры» ад міру ва Ўкраіне


Уладзімір Зяленскі і Кіт Келаг, архіўнае фота
Уладзімір Зяленскі і Кіт Келаг, архіўнае фота

Спэцпрадстаўнік прэзыдэнта ЗША па Ўкраіне Кіт Келаг заявіў, што засталося «два мэтры» да завяршэньня вайны ва Ўкраіне. Ён таксама падтрымаў мірную ініцыятыву адміністрацыі Дональда Трампа, якую абмяркоўваюць у нядзелю ў Жэнэве прадстаўнікі ЗША, Украіны і краінаў Эўропы.

У інтэрвію Fox News Келаг, якога СМІ не называлі ў якасьці аднаго з тых, хто працаваў над плянам, у адрозьненьне ад іншага спэцпрадстаўніка Трампа Стывэна Ўіткафа, сказаў, што перакананы ў посьпеху дзеяньняў прэзыдэнта ЗША для спыненьня вайны.

Ён адзначыў, што на ўсякай дыстанцыі «апошнія дзесяць мэтраў — самыя цяжкія», але сказаў, што да завяршэньня вайны, на ягоную думку, засталося ўсяго «два мэтры».

Келаг сказаў, што нядаўна вёў перамовы з украінскім бокам, і лічыць, што Кіеў па-ранейшаму давярае Вашынгтону. У прыватнасьці, як адзначыў Келаг, дакумэнты, якія абмяркоўваюцца, прадугледжваюць і гарантыі бясьпекі для Ўкраіны.

Сам плян з 28 пунктаў, апублікаваных на гэтым тыдні, ён назваў «рамачным» і ня выключыў, што нейкія дэталі, магчыма, будуць мець патрэбу ў тлумачэньнях.

Ён выказаў надзею, што ўдасца «падштурхнуць» да прыняцьця гэтага пляну спачатку Ўкраіну, а пасьля — і Расею.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG