Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі Беларусі


Прэм’ер-міністар Расеі Віктар Чарнамырдзін, Аляксандр Лукашэнка, сьпікер парлямэнту Беларусі Сямён Шарэцкі, старшыня Савета Федэрацыі Расеі Ягор Строеў размаўляюць у Менску 22 лістапада 1996 падчас урэгуляваньня крызісу, выкліканага рэфэрэндумам і імпічмэнтам Лукашэнку
Прэм’ер-міністар Расеі Віктар Чарнамырдзін, Аляксандр Лукашэнка, сьпікер парлямэнту Беларусі Сямён Шарэцкі, старшыня Савета Федэрацыі Расеі Ягор Строеў размаўляюць у Менску 22 лістапада 1996 падчас урэгуляваньня крызісу, выкліканага рэфэрэндумам і імпічмэнтам Лукашэнку

Падзеі 24 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 лістапада 1996 году ў Беларусі адбыўся ініцыяваны Лукашэнкам рэфэрэндум, які істотна пашырыў паўнамоцтвы прэзыдэнта. На рэфэрэндуме таксама прагаласавалі за перанос Дня Незалежнасьці на Дзень вызваленьня Менску 3 ліпеня, супраць куплі й продажу зямлі ды супраць адмены сьмяротнае кары.

Вынікі рэфэрэндуму 1996 году адразу прызнала Расея, але так і не прызналі ў краінах Эўразьвязу, ЗША і большасьці краінаў дэмакратычнага сьвету, а дэмакратычная апазыцыя назвала гэты рэфэрэндум канстытуцыйным пераваротам. Шмат хто ў беларускім грамадзтве лічыць, што вынікі рэфэрэндуму былі сфальшаваныя ўладамі.

Таксама ў гэты дзень

1729 — у Пінску ордэн езуітаў заснаваў друкарню.

1793 — падчас Вялікай францускай рэвалюцыі «Марсэльезу» выбралі гімнам Францыі.

1859 — выйшла ў сьвет кніга Чарлза Дарвіна «Аб паходжаньні відаў» з выкладаньнем тэорыі эвалюцыі жывёльнага сьвету.

1934 — прэзыдэнту Турэччыны Мустафу Кемаль-пашу надалі ганаровы тытул «Атацюрк» («бацька туркаў»).

1997 — улады закрылі газэту «Свабода». Першы нумар яе выйшаў 25 сакавіка 1990 году, у гадавіну ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Рэдакцыя стаяла на нацыянальна-дэмакратычных пазыцыях, крытычна ставілася да асобы Аляксандра Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў.

Газэта «Свабода», красавік 1995.
Газэта «Свабода», красавік 1995.

2011 — вынесьлі прысуд Алесю Бяляцкаму, старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна». Бяляцкі атрымаў 4,5 года зьняволеньня па абвінавачаньні ва ўтойваньні прыбыткаў з-за мяжы. Сваёй віны Бяляцкі не прызнаў і тлумачыў суду, што атрыманыя грошы ішлі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. Асуджанага вызвалілі ў чэрвені 2014 году. Цяпер ён зноў за кратамі. У зьняволеньні ён атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.

У гэты дзень нарадзіліся

1714Тамаш Жаброўскі, беларускі архітэктар.

1889Залман Шазар, трэці прэзыдэнт Ізраілю, родам зь Міра.

1899 Міхаіл Ганчарык, навуковец-біёляг, пісьменьнік, вязень ГУЛАГу.

1902 Мікола Арэхва, удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, гісторык.

1913Вісарыён Гарбук, празаік і паэт, вязень ГУЛАГу.

1943Віктар Сідзяк, беларускі фэхтавальнік, чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Мэхіка і Мюнхэне, пяціразовы чэмпіён сьвету.

1965 Андрэй Мельнікаў, бард.

У памяці

1943 — загінуў Мікалай Азбукін, беларускі географ і дзяяч беларускага нацыянальнага руху. У сваёй кнізе «Геаграфія Эўропы» Азбукін трактаваў Беларусь як «самадастатковую краіну». Перасьледаваўся НКВД у справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Імаверна, быў расстраляны нібыта за спробу перайсьці мяжу на поўдні СССР.

1963 — застрэлены Лі Гарві Освальд, меркаваны забойца прэзыдэнта ЗША Кенэдзі.

1970Адольф Клімовіч, дзяяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі, вязень ГУЛАГу.

1991 — памёр Фрэдзі Мэрк’юры, брытанскі сьпявак, саліст гурту Queen. За дзень да сьмерці музыка пацьвердзіў чуткі, што хварэе на СНІД.

Queen
Queen


Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG