Раніцай 24 лістапада ў пяціпавярховым бізнэс-цэнтры AFEN Plaza ў Баку адбыўся выбух, у выніку якога пацярпелі пяць чалавек.
«У будынку, дзе адбыўся выбух, не было газу. Тут вядуцца работы на дарозе. Праз гэты раён праходзіць газавод. Трактары, якія працавалі на будаўніцтве, пашкодзілі лінію», — паведаміў журналістам Абульфат Аліеў, уладальнік гандлёвага цэнтру AFEN Plaza, дзе адбыўся выбух, паведамляюць мясцовыя вэб-сайты, на якія спасылаецца Азэрбайджанская служба Радыё Свабода.
Ён сказаў, што, на яго думку, выбухнуў падземны газ, які трапіў у памяшканьні праз пашкоджаньне:
«Здаецца, яны не адрамантавалі выцек належным чынам пасьля таго, як ён адбыўся, і газ прасачыўся ў будынак. Газ назапасіўся ў падвале, і выбух адбыўся раніцай, калі рабочы запаліў сьвятло».
Атрымаць адказ на гэтую заяву ад вытворчага зьвязу Azəriqaz і іншых адпаведных афіцыйных устаноў журналістам пакуль не ўдалося.
Форум