Пра гэта паведамляе блізкі да адміністрацыі Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Первого».
Лукашэнка зазначыў, што паездка ў Менск для Яўраева не павінная быць замежнай камандзіроўкай.
«Мы таксама Яраслаўскую вобласьць, ды і ўсю Расею не разглядаем як чужое і як замежжа. Дарэчы, у нас гэта на афіцыйным узроўні. Паездкі чыноўнікаў у Расею і за мяжу — у нас гэта падзелена. Таму Яраслаўская вобласьць не зьяўляецца для нас ніякім замежжам», — сказаў ён.
Лукашэнка сказаў, што заканчэньне вайны дазволіць яму і Ўладзіміру Пуціну заняцца ўнутранымі справамі.
«Скончым гэтую „цягамоціну“, я думаю, бліжэйшым часам ва Ўкраіне, і зоймемся сваімі ўнутранымі справамі, каб нашым людзям жылося лепш і каб яны разумелі, што лепш за нашую зямлю нідзе нічога няма», — сказаў Лукашэнка.
Форум