Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская аб вызваленьні палітвязьняў: Спадзяюся, у бліжэйшыя тыдні будуць добрыя навіны


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская правяла перамовы са спэцпасланьнікам прэзыдэнта ЗША ў Беларусі Джонам Коўлам.

Пра гэта яна паведаміла на брыфінгу ў Варшаве 24 лістапада, перадае інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

У кантэксьце далейшага вызваленьня палітвязьняў яна сказала:

«Мы аднолькава разумеем сытуацыю. Спадар Коўл прыкладае вялікія намаганьні, каб выцягнуць нашых людзей з турмаў і дамагчыся спыненьня рэпрэсій. І каб людзі мелі магчымасьць застацца ў Беларусі таксама. Я шчыра спадзяюся, у бліжэйшыя тыдні будуць добрыя навіны».

Адначасова палітык удакладніла, што дэмакратычныя сілы разам з праваабаронцамі падрыхтавалі «ўсю неабходную інфраструктуру, каб прыняць палітвязьняў у Польшчы і Літве і забясьпечыць іх самым неабходным».

«Акрамя гэтага, мы працуем над падтрымкай незалежных мэдыя і грамадзянскай супольнасьці, — дадала Ціханоўская. — Мы дамагаемся таго, каб забясьпечыць падтрымкай незалежныя мэдыя, і маем пазытыўныя сыгналы з боку Эўракамісіі і асобных краінаў наконт дапамогі на наступны год. Таксама працягваем мабілізаваць падтрымку для праваабарончых арганізацый і міжнародных арганізацый. ініцыятываў».

Ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінэту, які яна ўзначальвае, Ціханоўская асудзіла «усе правакацыі з боку рэжыму — з паветранымі балёнамі, якія паралізуюць працу аэрапорту ў Вільні, захопам літоўскіх грузавікоў, прыкрыцьцём злачынцаў, якія ўчынілі дывэрсію на польскай чыгунцы».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG