Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянам Беларусі перастануць адключаць мабільны інтэрнэт пры ўезьдзе ў Расею


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусь і Расея шмат гадоў размаўлялі пра скасаваньне роўмінгу паміж дзьвюма краінамі, але ў выніку дайшло да больш строгіх захадаў з боку расейцаў.

Жыхары Беларусі змогуць пазьбегнуць абавязковага блякаваньня інтэрнэту пры ўезьдзе ў Расею. Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Павал Ткач на канфэрэнцыі A1 Tech Day, перадае Tochka.by.

Толькі ў сакавіку паміж краінамі запрацавалі больш выгадныя мабільныя тарыфы, у тым ліку на падлучэньне да сеціва. Але ў кастрычніку Расея, запабягаючы пастаянным прылётам украінскіх ударных дронаў па сваіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах, увяла блякаваньне сеціва на содні. Прычым яно распаўсюджваецца ня толькі на беларусаў і іншых замежнікаў, але й на расейскіх грамадзянаў, якія вяртаюцца на сваю радзіму з-за мяжы.

Кіраўнік Міністэрства сувязі адзначыў, што ў Расеі тэстуюць новы інструмэнт — выкарыстаньне «капчы» (captcha — патрабаваньне сеткі ўводзіць лічбы і літары, паказаныя ў адмысловым полі, што дазваляе пацвердзіць, што абанэнт — жывы чалавек, а ня робат).

Мінсувязі Беларусі ўжо вядзе перамовы з расейскімі калегамі, каб па меры гатовасьці да новай сыстэмы падлучалі і беларускіх грамадзянаў.

Калі гэта адбудзецца, то пры ўезьдзе ў Расею любому беларусу дастаткова будзе атрымаць СМС з спасылкай, па якой трэба перайсьці.

Цяжкасьці, якія ўзьніклі ў беларусаў і іншых замежнікаў на тэрыторыі Расеі з падлучэньнем да мабільнага інтэрнэту, не адзіныя:

  • З пачатку 2025 году замежнікі ня могуць набыць расейскія сім-карткі без складанай працэдуры вэрыфікацыі.
  • Закранула непрыемнае новаўвядзеньне й тых, хто падлучыўся да расейскіх апэратараў раней за 2025-ы. З 1 ліпеня іх пачалі адлучаць.
  • Каб гэтага не адбылося, іншаземцам трэба было прайсьці чатыры этапы. У тым ліку здаць сваю біямэтрыю, зарэгістравацца на дзяржаўных паслугах і атрымаць СНІЛС (страхавы нумар).
  • Узьнікалі пытаньні і ў час падлучэньня да Wi-Fi, бо для сувязі патрабаваўся расейскі нумар.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG