Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына пазьбегне пакараньня Эўразьвязу за парушэньне бюджэтных правілаў уніі дзякуючы выдаткам на абарону


Канцлер ФРН Фрыдрых Мэрц
Канцлер ФРН Фрыдрых Мэрц

Чакаецца, што дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту Нямеччыны ў 2025 годзе перавысіць 3%, але пакараньня за гэта ня будзе, бо гэта «цалкам тлумачыцца павелічэньнем выдаткаў на абарону», — заявіла Эўрапейская камісія.

Згодна зь бюджэтнымі правіламі Эўразьвязу, доўг дзяржавы не павінен перавышаць 60% ад нацыянальнага ВУП, а дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту — ня больш за 3%, піша AFP.

Пры гэтым сёлета Брусэль дазволіў дзяржавам выдаткоўваць да 1,5% нацыянальнага ВУП на абарону на працягу чатырох гадоў. Нямеччына была сярод 16 дзяржаў, у тым ліку Даніі і Польшчы, якія зьвярнуліся па вызваленьне ад пакараньня за перавышэньне.

Бэрлін звычайна заклікае да бюджэтнай дысцыпліны ў Эўрапейскім зьвязе, але з улікам таго, што Эўропа сутыкаецца з усё большай пагрозай з боку Расеі і баіцца, што унія яшчэ больш адстане ад Кітаю і ЗША ва ўзбраеньнях, ён сам змяніў погляд на выдаткі. Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц сёлета зьмякчыў строгія правілы пагашэньня запазычанасьці і распачаў маштабнае скарачэньне выдаткаў на інфраструктуру і абарону ў спробе аднавіць традыцыйны рухавік эканомікі эўразоны пасьля двух гадоў рэцэсіі.

Цяпер камісія заявіла, што чакае, што дэфіцыт Нямеччыны — разрыў паміж дзяржаўнымі даходамі і выдаткамі — дасягне 3,1% у гэтым годзе.

У той час як Бэрліну ўдалося пазбегнуць крытыкі, Брусэль заявіў, што афіцыйна прапануе пачаць працэдуру пакараньня праз празьмерны дэфіцыт для Фінляндыі, бо яе дэфіцыт таксама вышэйшы за норму, і гэта толькі «часткова тлумачыцца павелічэньнем выдаткаў на абарону».

ЭЗ ужо пачаў падобныя працэдуры супраць Аўстрыі, Бэльгіі, Францыі, Вугоршчыны, Італіі, Мальты, Польшчы, Румыніі і Славаччыны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG