Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стан стабільна цяжкі». Што вядома пра Аляксандра Мілінкевіча пасьля апэрацыі


Аляксандар Мілінкевіч, архіўнае фота
Аляксандар Мілінкевіч, архіўнае фота

Стан здароўя палітыка і грамадзкага дзеяча Аляксандра Мілінкевіча стабільна цяжкі. Ён застаецца ў рэанімацыі, паведаміла Свабодзе ягоная жонка Іна Кулей.

25 лістапада Аляксандру Мілінкевічу зрабілі складаную апэрацыю, паведамляла ягоная жонка ў Facebook. Яму выдалілі тромб. Пасьля гэтага адкрыўся «вельмі напружаны крывацёк», моцна падняўся ціск.

«Апэрацыя стэнаваньня была на соннай артэрыі, дзе 80% прасьвету было закрыта тромбам», — удакладніла Іна Кулей.

Апэрацыю стэнаваньня праводзяць, каб аднавіць крывацёк. Падчас яе ў звужаны прасьвет судзіны ўстаўляюць каркас — стэнт.

«Я бясконца веру, што з Божай дапамогай яго арганізм мусіць справіцца. Веру і малюся», — дадала Іна Кулей.

Аляксандру Мілінкевічу 78 гадоў. Ён паходзіць з Горадні. У 1990–1996 гадах працаваў намесьнікам старшыні Горадзенскага гарвыканкаму, спрыяў беларусізацыі ў горадзе. У 2006 годзе быў «адзіным кандыдатам» ад дэмакратычнай апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах. Пасьля стварыў грамадзкі рух «За Свабоду» і да 2016 году быў ягоным кіраўніком. Апошнімі гадамі — пазаштатны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай, адзін з арганізатараў «Вольнага беларускага ўнівэрсытэту».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG