«Калі ў вас будзе жаданьне вярнуцца ў Менск зноў, мы заўсёды рады», — працытаваў Лукашэнку Telagram-канал «Пул первого».
У сваю чаргу Ўладзімір Пуцін назваў Лукашэнку адным з тых людзей, «якія імкнуцца, каб гэты канфлікт закончыўся».
«Мы памятаем пра ваш унёсак ва ўрэгуляваньне гэтага канфлікту», — сказаў прэзыдэнт Расеі.
У адказ Лукашэнка сказаў Пуціну: «Вы што, ня ведалі, што мы ня проста родныя людзі, у нас юрыдычна абгрунтаваныя дзеяньні — мы ж саюзьнікі. Таму нават амэрыканцы, трэба аддаць ім належнае, ніколі не ўздымаюць гэтае пытаньне. Адзін раз адрубілі — усё. Гэта за вялікімі дужкамі і ніякіх размоў тут быць не павінна», — сказаў Лукашэнка.
Пазьней прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла, што сустрэча доўжылася адну гадзін 37 хвілін замест плянаваных 40 хвілін.
Увечары адбудзецца нефармальная вячэра ўдзельнікаў пасяджэньне Савета калектыўнай бясьпекі АДКБ.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра пуціна адбылася ў Бішкеку (Кіргізстан), дзе адбудзецца пасяджэньне Савета калектыўнай бясьпекі АДКБ (Арганізацыя дагавору аб калектыўнай бясьпецы).
АДКБ — вайскова-палітычны блёк, мэтамі якога заяўленыя «ўмацаваньне міру, міжнароднай і рэгіянальнай бясьпекі і стабільнасьці, абарона на калектыўнай аснове незалежнасьці, тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту дзяржаваў-удзельніц». У яго ўваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан.
З 2024 году Армэнія прыпыніла ўдзел у палітычных і вайсковых захадах арганізацыі. Сёлета ў сакавіку Армэнія афіцыйна апавясьціла сакратарыят АДКБ, што ня будзе плаціць складак у бюджэт АДКБ.
Форум