Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу на пажары ў жылым комплексе дзясяткі чалавек загінулі, сотні прапалі бязь вестак


Пажар у Ганконгу, 27 лістапада 2025
Пажар у Ганконгу, 27 лістапада 2025

Як найменей 55 чалавек загінулі, каля 80 пацярпелі ў выніку моцнага пажару ў Ганконгу, у жылым комплексе ў раёне Тай-По.

Паводле мясцовых уладаў, больш за 60 чалавек усё яшчэ заблякаваныя ў сямі шматпавярховых будынках, дзе здарыўся пажар. Амаль 300 жыхароў прапалі бязь вестак, пішуць міжнародныя агенцтвы.

Усяго ў сямі 31-павярховых карпусах знаходзяцца дзьве тысячы кватэр, у якіх пражываюць амаль пяць тысяч жыхароў. У комплексе праводзіўся рамонт, таму будынкі былі зацягнуты ахоўнымі сеткамі.

Пажар у Ганконгу, 26 лістапада 2025
Пажар у Ганконгу, 26 лістапада 2025

Пажар пачаўся днём у сераду, 26 лістапада. Агонь спачатку ахапіў будаўнічыя сеткі і бамбукавыя лясы, якімі былі абабітыя вежы, а потым перакінуўся на ўнутраныя памяшканьні.

Падпаленыя фрагмэнты ахоўнай сеткі абвальваліся на зямлю. У чатырох з сямі будынкаў агонь удалося ўзяць пад кантроль, але верхнія паверхі трох 31-павярховых карпусоў працягваюць гарэць.

Па папярэдніх дадзеных расьсьледаваньня, хуткае распаўсюджваньне агню было выклікана лёгкаўзгаральным матэрыялам, якім былі закрытыя вокны ліфтаў на кожным паверсе. Гэты матэрыял, як адзначаюць улады, спрыяў распаўсюджваньню агню па калідорах і ўзгараньні кватэр.

Пажар у Ганконгу, 26 лістапада 2025
Пажар у Ганконгу, 26 лістапада 2025

Вонкавыя будаўнічыя канструкцыі — бамбукавыя лясы і зялёная сетка, якія выкарыстоўваліся пры рамонце зь ліпеня 2024 года, — таксама не адпавядалі нормам пажарнай бясьпекі.

Тры чалавекі — два дырэктары і кансультант падрадчыка, які займаўся рамонтам — арыштаваныя па падазрэньні ў ненаўмысным забойстве. Па вэрсіі сьледзтва, падрадчык выкарыстоўваў неадпаведныя матэрыялы для рыштаваньняў і зачыніў вокны пенапалістыролам, што стала адной з ключавых прычын трагедыі.

Паліцыя праводзіць ператрусы ў памяшканьнях кіроўнай кампаніі, якая адказвала за комплекс. Урад Ганконгу распарадзіўся праверыць усе муніцыпальныя жылыя комплексы, дзе ідзе капітальны рамонт.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG