Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага палітоляга Суздальцава асудзілі за «паклёп» на Лукашэнку


Андрэй Суздальцаў, архіўнае фота
Андрэй Суздальцаў, архіўнае фота

Суд пачаўся 14 студзеня ў Лефортаўскім судзе Масквы і праходзіў зь перапынкамі.

Лефортаўскі суд Масквы прызначыў 400 гадзін абавязковых работ былому выкладчыку маскоўскай Вышэйшай школы эканомікі Андрэю Суздальцаву за «паклёп» на Аляксандра Лукашэнку.

27 лістапада ў Лефортаўскім судзе Масквы зноў слухалі справу палітоляга Андрэя Суздальцава, якога абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (арт. 128.1 ч. 2 і ч. 5 КК РФ). Пакараньне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Пра вынік суду паведаміў расейскі тэлеграм-канал «Слово защите».

Сам Андрэй Суздальцаў пасьля выраку адзначыў, што рашэньне Лефортаўскага суду стала ўнікальным: фактычна ён ужываў нормы беларускага закону, у якім ёсьць артыкул аб паклёпе на прэзыдэнта. Прысуд Суздальцаў мае намер абскардзіць.

На думку Суздальцава, рашэньне можа стаць прэцэдэнтным: ня толькі для расейцаў, якія крытыкуюць Лукашэнку, але і для тых грамадзян Расеі, да каго змогуць прымяняць на яе тэрыторыі нормы заканадаўства іншых краін.

Вядома. што палітоляг зьяўляецца прыхільнікам Пуціна і на яго адрас крытыкі не выказвае.

Прычынай для крымінальнай справы паслужылі яго выказваньні ў тэлеграм-канале пра тое, што Лукашэнка «захапляўся Гітлерам» і, «кажучы пра нямецка-фашысцкі генацыд, насамрэч прыкрывае свой тэрор і, па сутнасьці, нічым не адрозьніваецца ад фашыстаў 1940‑х гадоў».

У красавіку 2024 года Суздальцава затрымлівалі ў Маскве. Сам ён адмаўляў факт затрыманьня, але пазьней яму выставілі абвінавачаньне ў паклёпе.

Крымінальную справу супраць Андрэя Суздальцава завялі па пазове пасольства Беларусі ў Расеі за паклёп (арт. 128.1 ч. 2 і ч. 5 Крымінальнага кодэксу РФ). За гэта палітолягу пагражала да 5 гадоў зьняволеньня.

Інфармацыя пра затрыманьне Суздальцава зьявілася ў прэсе ў красавіку сёлета. Тады гаварылася, што Суздальцаў ужо некалькі тыдняў як затрыманы. У канцы сакавіка ягоная старонка зьнікла з сайту Вышэйшай школы эканомікі.

Пасьля навіны пра такія захады Суздальцаў на пэўны час спыніў крытыку Лукашэнкі. Экспэрты адзначалі, што да гэтага ён крытыкаваў Лукашэнку пасьлядоўна і часта, прытым выключна з прарасейскіх шавіністычных пазыцый.

Хто такі Суздальцаў

Андрэй Суздальцаў паходзіць з расейскага Ўладзівастоку, але з 90-х жыў у Беларусі з жонкай-беларускай. Меў кантакты з апазыцыйнымі структурамі, пашыраў прарасейскія наратывы, але крытыкаваў Лукашэнку. У 2006 годзе ўлады Беларусі пазбавілі яго дазволу на жыхарства ў краіне і выслалі назад у Расею як асобу, што пагражае нацыянальнай бясьпецы.

Палітоляг пераехаў у Маскву, уладкаваўся намесьнікам дэкана факультэту ўсясьветнай эканомікі Вышэйшай школы эканомікі.

Крытыка Суздальцавым Лукашэнкі працягвалася і ў Расеі і заключалася ў тым, што той нібыта пазьбягае шырэйшай інтэграцыі, а карыстаецца матэрыяльнай падтрымкай Расеі.

Суздальцаў неаднаразова заклікаў Крэмль не цырымоніцца, праводзіць больш жорсткую палітыку адносна афіцыйнага Менску, ставіць яго на месца.

«Мы ўвесь час чуем пра парытэтнасьць у інтэграцыі. Але калі вы ўступаеце ў нейкае інтэграцыйнае абʼяднаньне, то туды трэба нешта ўнесьці. Беларусь нічога ў інтэграцыю ня ўносіла, усе гэтыя гады яна толькі атрымлівала», — казаў Суздальцаў у інтэрвію Свабодзе пяць гадоў таму.

У 2021 годзе Суздальцаў адзначаў, што атрымлівае сыгналы пра тое, што яго хоча забіць КДБ Беларусі, каб адпомсьціць за крытыку рэжыму Лукашэнкі.

11 студзеня 2024 году МУС Беларусі прызнала тэлеграм-канал «Андрей Суздальцев» «экстрэмісцкім фармаваньнем». Пасьля гэтага канал адразу спыніў працу.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG