Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Люўр рэзка павысіць цану білетаў для наведнікаў не з Эўразьвязу. Рашэньне прынялі пасьля рабунку музэю


Адна з шыльдаў Люўру
Адна з шыльдаў Люўру

Кіраўніцтва музэю вырашыла, што неграмадзяне ЭЗ мусяць плаціць за наведваньне значна больш.

Кіраўніцтва славутага парыскага музэю Люўр вырашыла павысіць цану квіткоў для наведнікаў спа-за межаў ЭЗ. Прычым цана вырасьце адразу на 45%, паведамілі агенцтву AFP парыскія прафсаюзы музэю і супрацоўнікаў.

З 14 студзеня жыхары дзяржаваў, якія не ўваходзяць у Эўрапейскі Зьвяз, а таксама Ісьляндыі, Ліхтэнштайну і Нарвэгіі, маюць плаціць 32 эўра — на 10 эўра больш, — паведамілі яны.

Увага да Люўру рэзка павысілася пасьля таго, як музэй абрабавалі. У кастрычніку сярод белага дня банда з чатырох чалавек уварвалася ў Люўр з драбінай і вуглавымі шліфавальнымі машынамі. Ліхадзеям удалося выкрасьці ювэлірныя вырабы на суму каля 102 мільёнаў даляраў. Перад узломам галоўны адміністратар музэю публічна папярэджваў пра ня лепшыя ўмовы бясьпекі ў былым каралеўскім палацы, які летась наведалі 8,7 мільёна чалавек.

17 лістапада знакаміты парыскі музэй заявіў, што закрывае адну з сваіх галерэяў дзеля засьцярогі пасьля таго, як праверка выявіла структурныя недахопы ў некаторых бэльках будынку. 65 чалавек, якія звычайна там працуюць, пераселяць, пакуль будзе ісьці далейшае расьсьледаваньне. Адпаведна ня будзе працаваць і галерэя грэцкай керамікі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG