На дзьве камэрцыйныя арганізацыі склалі пратаколы паводле арт. 24.59 КаАП «за даваньне незаконнага ўзнагароджаньня ў асабліва буйным памеры ў інтарэсах юрыдычных асобаў».
Справы перададзеныя ў суд. Пра гэта паведамілі ў Генэральнай пракуратуры.
Фірмы — даўцы хабару, назваў якіх у пракуратуры не раскрываюць, атрымалі штрафы: каля 270 тыс. і 1,2 млн рублёў адпаведна. Прысуды ўжо набылі законную моц.
Аб затрыманьнях за хабар у Беларускай чыгунцы стала вядома летам 2024 году. Сярод затрыманых у справе быў адзін з кіраўнікоў, а менавіта першы намесьнік начальніка БЧ Пятро Дулуб, якога ў выніку асудзілі на 11 гадоў пазбаўленьня волі.
Сума атрыманага ім хабару (каля 2 млн рублёў і яшчэ каля 7 млн незаконнага даходу) стала найбуйнейшай у Беларусі за апошнія гады.
Форум