Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла капрал Нацыянальнай гвардыі ЗША, адна з параненых у стральбе каля Белага дому


Паліцыя на месцы стральбы каля Белага дому, Вашынгтон, 27 лістапада 2025 году
Паліцыя на месцы стральбы каля Белага дому, Вашынгтон, 27 лістапада 2025 году

Каля Белага дому ў Вашынгтоне 27 лістапада адбылася страляніна, у выніку якой двое вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі атрымалі агнястрэльныя раненьні.

27 лістапада прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што 20-гадовая капрал Нацыянальнай гвардыі ЗША Сара Бэкстрам памерла ад ран, атрыманых напярэдадні падчас стральбы каля Белага дома ў Вашынгтоне.

Яшчэ адзін паранены баец Нацыянальнай гвардыі, 24-гадовы Эндру Вулф, «змагаецца за сваё жыцьцё», — паведаміў Трамп.

Падазраваны, ідэнтыфікаваны як 29-гадовы грамадзянін Афганістану Рахманула Лаканвал, быў паранены падчас затрыманьня і, як паведамляюць, знаходзіцца ў крытычным стане. Лаканвал служыў у афганскай арміі дзесяць гадоў, падтрымліваючы амэрыканскія войскі падчас іх знаходжаньня ў краіне. Дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф пацьвердзіў, што Лаканвал у Афганістане таксама працаваў на ЦРУ.

Трамп назваў стральбу «актам зла, актам нянавісьці і актам тэрору».

Ён адзначыў, што Лаканвал прыбыў у ЗША ў верасьні 2021 году адным з «гэтых сумнавядомых рэйсаў» — пры эвакуацыі афганцаў, калі талібы аднавілі кантроль пасьля вываду амэрыканскіх войскаў.

Паведамляецца, што Лаканвал прыбыў у ЗША ў рамках праграмы, накіраванай на перасяленьне тысячаў афганцаў, якія дапамагалі амэрыканскаму боку падчас вайны ў краіне і баяліся перасьледу ад талібаў. Усяго ў межах гэтай праграмы ў ЗША прыбылі больш за 70 000 чалавек.

  • 27 лістапада ў цэнтры Вашынгтону каля Белагу дома двое байцоў Нацыянальнай гвардыі ЗША атрымалі цяжкія раненьні. Падазраванага затрымалі пасьля таго, як ён атрымаў агнястрэльныя раненьні, піша Reuters.
  • Міністэрства ўнутранай бясьпекі ідэнтыфікавала падазраванага як грамадзяніна Афганістану. Улады заявілі, што пакуль ня высьветлілі матыву стральбы.
  • Міністарка ўнутраных справаў ЗША Крысьці Ноўм паведаміла, што з гэтага моманту апрацоўваньне ўсіх іміграцыйных запытаў, якія тычацца грамадзян Афганістану, спыняецца на нявызначаны тэрмін, да перагляду пратаколаў бясьпекі і праверкі.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG