Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць журналісткі Ірыны Халіп завялі завочную крымінальную справу, у яе бацькоў у Менску правялі ператрус


Ірына Халіп, архіўнае фота
Ірына Халіп, архіўнае фота

Гэта ўжо ня першы факт перасьледу Ірыны Халіп.

Супраць спэцыяльнай карэспандэнткі онлайн-выданьня «Новая газета Европа», беларускай журналісткі Ірыны Халіп у Беларусі пачалі новую крымінальную справу. Яе завялі паводле «экстрэмісцкага» артыкулу, паведаміла мэдыя з спасылкай на сваю калегу.

Паводле Ірыны Халіп, 27 лістапада ў яе бацькоў, якія жывуць у Менску, адбыўся ператрус. Сілавікі паказалі пастанову, зь якой вынікала, што падстава для ператрусу — крымінальная справа ў дачыненьні журналісткі. Артыкул не канкрэтызуецца. Справу, як заяўлена, распачала пракуратура.

«Міліцыянты таксама дапыталі маці Халіп Люцыну Бяльзацкую, — гаворыцца ў паведамленьні. — Яны спрабавалі высьветліць, дзе знаходзіцца журналістка, а таксама прасілі даць ейны нумар тэлефону. Ніякіх прадметаў, якія маглі быць зьвязаныя з працай журналісткі, у кватэры яе бацькоў не знайшлі».

Ірына Халіп — жонка кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году Андрэя Саньнікава. Увесну 2011 году журналістцы прысудзілі 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на той жа пэрыяд у справе аб «масавых беспарадках» у Менску ў сьнежні 2010 году. Калі адтэрміноўка скончылася, суд вызваліў яе ад крымінальнага пакараньня.

Ірына Халіп жыве за межамі Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG