Гэтае пытаньне ўсё часьцей гучыць у беларускіх дыскусіях – як унутры краіны, так і ў дыяспары. У 2020 годзе Ціханоўская стала галоўным сымбалем пратэстаў і надзеяй для мільёнаў і многія ўспрымалі яе як альтэрнатыву Лукашэнку. Але за пяць гадоў настроі істотна зьмяніліся: частка беларусаў расчаравалася, частка аддалілася ад палітыкі, а частка пачала адкрыта крытыкаваць яе і яе Офіс.
Дык што здарылася? Чаму стаўленьне часткі беларусаў да Ціханоўскай зьмянілася? Каб разабрацца, журналіст Дзьмітры Гурневіч прааналізаваў патрабаваньні беларусаў, ацаніў дзейнасьць Офісу, сабраў меркаваньні экспэртаў і паглядзеў, якія чаканьні грамадзтва застаюцца незадаволенымі.
Форум