Два гады ўмоўнага пазбаўленьня волi і штраф у 160 злотых. Такое пакараньне прысудзілі беларусу за малюнак паўднёваафрыканскага мільярдэра Ілана Маска.
Беларус зрабіў малюнак у Варшаве. Пра прысуд паведамляе карэспандэнт Эўрарадыё з судовай залі.
Калі мастака яшчэ раз зловяць за стварэньнем муралаў — умоўны тэрмін могуць замяніць на рэальны.
Нанясеньне малюнку адбылося неўзабаве пасьля таго, як Ілан Маск стаў прадстаўніком улады ў Злучаных Штатах, дапамагаючы новаму прэзыдэнту краіны Дональду Трампу скарачаць лік дзяржаўным службоўцаў. На момант прысуду міністэрства Маска ўжо зьліквідавалі, а ён сам пасварыўся з Трампам і перастаў зь ім супрацоўнічаць.
На малюнку Ілан Маск робіць рымскі салют — традыцыйнае вітаньне ваяроў часоў Рымскай імпэрыі, якое ўзялі на ўзбраеньне італійскія фашысты і нямецкія нацысты ў часы ІІ усясьветнай вайны, у выніку чаго жэст пачаў асацыявацца з ідэямі, пазьней засуджанымі Нюрнбэрскім трыбуналам.
Маск рабіў жэст, падобны да рымскага салюту, калі знаходзіўся ў амэрыканскай уладзе. Гэта мастаку не спадабалася і ён намаляваў Маска.
Форум