Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы затрымалі трох беларусаў, якіх вінавацяць у працы на замежныя спэцслужбы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы паведаміла, што вядзе расьсьледаваньне наконт удзелу шэрагу асобаў у дзейнасюці замежнай выведкі з сакавіка 2024 году па люты 2025 году ў Жэшуве, Варшаве, Лодзі і іншых месцах на польскай тэрыторыі.

У паведамленьні агенцтва гаворыцца, што 25-26 лістапада 2025 года ў Варшаве і Беластоку былі затрыманыя пяць падазраваных: грамадзяне Ўкраіны Аляксандар С. і непаўналетняя Сафія Ч., а таксама грамадзяне Беларусі Вікторыя М., Антон М. і Ўладзімер У.

Раённы суд у Любліне ўзяў чатырох падазраваных пад варту на тры месяцы. Праз дрэнны стан здароўя падазраванага Ўладзімера У (ён знаходзіцца ў бальніцы, дзе было прад’яўлена абвінавачанне) пракурор вызначыў меру стрыманьня, не звязаную з пазбаўленьнем волі, у выглядзе забароны на выезд з краіны.

Паводле агенцтва, падазраваных завербавалі праз мэсэнджэр Telegram, і яны фатаграфавалі аб’екты і атрымлівалі інфармацыю аб крытычна важнай інфраструктуры, сыстэмах і аб’ектах, «якія маюць вырашальнае значэнне для бясьпекі Рэспублікі Польшча і яе грамадзян», а таксама разьмяшчалі плякаты і стваралі графіці.

«Акрамя таго, гэтыя асобы былі гатовыя выконваць загады і іншыя задачы, вызначаныя кліентамі, якія працуюць у межах гэтай структуры, за што ім плацілі крыптавалютай. Апісаныя дзеяньні адпавядаюць усталяванаму і добра вядомаму мэтаду дзеяньняў расейскай выведкі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG