Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Практыка, ад якой адмовіліся і зноў вярнулі: беларусам будуць пазначаць групу крыві ў пашпартах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі інфармацыя аб групе крыві зараз будзе ўносіцца ў пашпарты і віды на жыхарства. Такую пастанову зацьвердзіла Міністэрства аховы здароўя.

Згодна з дакумэнтам, адзнаку будуць ставіць дзяржаўныя мэдычныя ўстановы — шпіталі, паліклінікі і службы крыві. Там жа будуць весьці спэцыяльныя часопісы рэгістрацыі. Штамп будзе фіялетавага ці чорнага колеру, завераны подпісам кіраўніка мэдычнай арганізацыі. Калі пазьней высьветліцца, што дадзеныя пазначаны няправільна, адзнаку анулююць адпаведным штампам.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, такія адзнакі могуць паскорыць аказаньне дапамогі пры экстраных сытуацыях — калі лік ідзе на хвіліны.

Тым ня менш, мэдыкі падкрэсьліваюць: нават пры наяўнасьці адзнакі ў дакумэнце перад пераліваньнем крыві ўсё роўна праводзіцца паўторнае лябараторнае вызначэньне групы крыві пацыента — гэта абавязковы сусьветны стандарт бясьпекі. У пашпартах СССР раней ставілі такія адзнакі, але з часам ад іх адмовіліся — акурат з прычыны стандарту абавязковай праверкі крыві ў лябараторыі.

Пастанова набывае моц пасьля афіцыйнага апублікаваньня, і беларускія дакумэнты пачнуць дапаўняць новай адзнакай ужо бліжэйшым часам.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG