28 лістапада стала вядома пра тое, што ў Гомельскім абласным судзе вынесьлі прысуд 32-гадоваму Аляксандру Русаковічу. Яго абвінавачвалі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
Праўдападобна, менчуку прызначылі «хатнюю хімію», піша «Гомельская Вясна».
Аляксандар Русаковіч мае навуковую ступень кандыдата эканамічных навук і званьне дацэнта. Ён працаваў загадчыкам сэктару каапэрацыі ў Рэспубліканскім навуковым унітарным прадпрыемстве «Інстытут сыстэмных дасьледаваньняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Таксама Аляксандар выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэхнічным унівэрсытэце.
Форум