Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія працягнула абмежаваньні на палёты ля мяжы зь Беларусьсю яшчэ на тыдзень


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады Латвіі працягнулі абмежаваньні на палёты ў вячэрні і начны час у паветранай прасторы ўздоўж межаў з Расеяй і Беларусьсю.

Пра гэта паведамілі агенцтву ТАСС у авіядыспэтчарскай службе краіны. Да падаўжэньня забарона дзейнічала да канца 30 лістапада.

Цяпер абмежаваньні ўведзеныя да 7 сьнежня ўключна і распаўсюджваюцца на вышыні да 6 кілямэтраў.

Падобныя захады ўлады Латвіі ўвялі яшчэ ў верасьні і з таго часу рэгулярна працягваюць.

Забарона будзе дзейнічаць, як і раней, з 20:00 да 08:00 па Беларусі). Усе фірмы і асобы, якія працуюць у паветранай прасторы краіны, атрымалі апавешчэньні аб падаўжэньні абмежаваньняў.

Аналягічныя абмежаваньні ўведзеныя на тыдзень для палётаў уздоўж межаў Латвіі з Эстоніяй і Літвой. Вынятак складаюць рэйсы, адмыслова дазволеныя вайсковым ведамствам.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG