Платная служба Wise патрабуе ад беларусаў, якія карыстаюцца яе рахункамі, падаць дадатковыя дакумэнты — дазвол на жыхарства якой-кольвечы краіны ЭЗ, Эўрапейскай эканамічнай зоны або Швайцарыі. Пра гэта паведамляе канал Infotrans.
Калі раней можна было адкрыць рахунак Wise з шэнгенскай візай D — працоўнай тэрмінам на 1 год, то цяпер яе стала недастаткова, піша devby. Прычым каб працягнуць карыстацца паслугамі Wise, таксама патрэбны дакумэнт, які пацьвярджае рэзыдэнцтва ў Эўразьвязе.
Раней магчымасьць адкрываць рахункі грамадзянам Беларусі на аснове працоўных візаў закрылі службы Paysera і Revolut. Цяпер для адкрыцьця картак патрэбны дазвол на жыхарства ў ЭЗ.
Такія самыя праблемы зьявіліся і ў грамадзянаў Расеі. Экспэрты зьвязваюць гэта з узмацненьнем жорсткасьці санкцыяў супраць дзьвюх краін і боязьзю банкаў атрымаць штрафы за іх невыкананьне.
На пачатку лістапада Wise западозрыў аднаго беларуса ў махлярскай схеме і запатрабаваў падаць дакумэнты сваяка, які даслаў яму грошы.
Форум