Колькасьць загіблых ад выніку паводак і апоўзьняў у Інданэзіі, Шры-Ланцы і Тайляндзе перавысіла 1200, яшчэ больш за 800 чалавек прапалі без вестак.
Паводле апошніх зьвестак, 659 чалавек загінулі ў Інданэзіі, 390 — на Шры-Ланцы, 181 — у Тайляндзе. Больш за ўсё пацярпела Інданэзія — ратавальнікі з цяжкасьцю дабіраюцца да вёсак на востраве Суматра, дзе размытыя дарогі і разбураны масты.
Улады заявілі, што пагаршэньне надвор’я ўскладняе выратавальныя працы. Усяго ў краіне ад паводак пацярпелі 3,2 мільёна чалавек, 2600 атрымалі раненьні, больш за 470 прапалі бяз вестак.
Як піша The Guardian, сэзон мусонаў часта прыносіць моцныя дажджы, якія могуць выклікаць апоўзьні і паводкі, але сёлета ліўні пагоршыліся рэдкім трапічным штормам, які ўтварыўся ў Малакскім праліве.
Сусьветная арганізацыя здароўя заявіла, што накіроўвае ў рэгіён групы хуткага рэагаваньня і прадметы першай неабходнасьці, а таксама ўзмацняе эпіднагляд.
Форум