Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі затрымалі экс-кіраўніцу эўрадыпляматыі Фэдэрыку Магерыні


Фэдэрыка Магерыні, 2019 год
Фэдэрыка Магерыні, 2019 год

Былую вярхоўную прадстаўніцу ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Федэрыку Магерыні затрымалі ў Бэльгіі ў рамках расьсьледаваньня меркаванага нямэтавага выкарыстаньня сродкаў Эўразьвязу.

Пра гэта паведамляюць Le Soir і Euractiv.

Раніцай 2 сьнежня бэльгійская паліцыя правяла ператрусы ў дыпляматычнай службе ЭЗ у Брусэлі, у Каледжы Эўропы ў Бруге і некалькіх прыватных дамах. Трох чалавек затрымалі для допыту.

Магерыні з 2020 году займае пасаду рэктара Каледжа Эўропы — вышэйшай школы ЭЗ для дыпляматаў і дзяржаўных службоўцаў. Euractiv з спасылкай на чатыры крыніцы, знаёмыя з расьсьледаваньнем, піша, што гаворка ідзе пра абставіны набыцьця каледжам будынку ў Бруге за 3,2 млн эўра праз тэндэр.

Сьледчыя лічаць, што Каледж Эўропы і ягоныя прадстаўнікі мелі доступ да інфармацыі пра тэндэр, якая павінна была заставацца канфідэнцыйнай для забесьпячэньня сумленнай канкурэнцыі паміж установамі, якія прэтэндуюць на разьмяшчэньне новай Дыпляматычнай акадэміі Эўразьвязу.

Пры гэтым, паводле выданьня, абвінавачаньні пакуль нікому не прадʼяўленыя. Le Soir піша, што перад апэрацыяй Эўрапейская пракуратура зьвярнулася з хадайніцтвам аб зьняцьці імунітэту зь некалькіх падазраваных, і гэтая просьба была задаволеная.

Федэрыка Магерыні — у 2014 годзе займала пасаду кіраўніка МЗС Італіі. У 2014—2019 гадах была вярхоўным прадстаўніком Эўрапейскага зьвязу ў замежных справах.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG