Майдан працягвае жыць сваім жыцьцём, незалежным ад Януковіча ці апазыцыі. Многія стаміліся ад бясконцых бяссонных начэй і спадзяюцца на рашучыя дзеяньні лідэраў. Асноўнае патрабаваньне — адстаўка Януковіча — не выкананае. Арганізаваная самаабарона забясьпечвае парадак і дысцыпліну, а таксама кругласуткава дзяжурыць на барыкадах.
Чорна-белы Майдан. Фота Францішка Вячоркі
1
Кожны ўдзельнік Майдану мае права на бясплатную ежу, якую тут жа гатуюць
2
Раздача цёплай і звычайнай вопраткі для ўсіх ахвотных
3
Каб заняць час, ахвотныя гуляюць у шахі
4
На барыкадзе на вуліцы Інстытуцкай плякат "Беларусь з вамі"
5
Барыкада на вуліцы Інстытуцкая
6
На апошнюю лінію барыкадаў пускаюць толькі правераных байцоў і журналістаў
7
Імправізаваны міні-мітынг супраць Януковіча на Эўрапейскай Плошчы. На майдане ў гэты час паказваюць фільмы
8
Уваход на Майдан цяпер не ахоўваецца. Уся ўвага сканцэнтраваная на вуліцы Грушэўскага
9
Удзельнікі майдану, байцы і камандзіры гуляюць у футбол на Эўрапейскай плошчы побач з барыкадамі
10
Невялікі помнічак у памяць а загінулых пратэстоўцах
11
Турысты любяць пафатаграфавацца з гэтай машынай, спаленай адной зь першых на Грушэўскага
12
25-гадовы бізнэсовец Віктар кажа, што стаміўся, хоча, каб апазыцыя дамовілася зь Януковічам. Пакуль жа разносіць ежу і гарбату
13
Уваход у стадыён "Дынама". Палітык і бізнэсовец Пятро Парашэнка абяцае адрамантаваць яго пасьля заканчэньня супрацьстаяньня
14
Усе падыходы да Майдану перавязаныя калючым дротам
15
Людзі на барыкадах. Многія стаяць другі месяц
16
Мужчына сабраў усе патроны і гільзы, якія выкарыстоўвалі сілавікі супраць дэманстрантаў. У яго калекцыі - куля, якой нібыта забілі Жызьнеўскага
17
На тэрыторыю паміж "Беркутам" і барыкадай забараняецца заходзіць на час замірэньня.
18
Людзі грэюцца каля вогнішча
19
Турысты могуць набыць магніцікі і майкі "Быў на Майдане"
20
На перадавой знаходзяцца байцы апазыцыі са шчытамі, якія самі адабралі ў спэцназу
21
На Грушэўскага ўжо тры паўнацэнныя лініі барыкадаў
22
Па Майдане каля дзясятка месцаў, дзе можна паставіць сьвечку ў памяць Жызьнеўскага. Менавіта гэтае месца знаходзіцца каля намёту УНА-УНСО
23
Ялінка на Майдане