Канцэрн «Белнафтахім» 3 кастрычніка абвясьціў, што паліва падаражэла. Бэнзін «Нармаль-80» цяпер каштуе 6 750 рублёў, АІ-92 — 6 950, АІ-95 — 7 500, дызпаліва — 7 650.
Белнафтахім тлумачыць, што «перагляд цэн на нафтапрадукты выраблены ў сувязі з ростам цаны на нафтавую сыравіну (на 19% у параўнаньні з узроўнем чэрвені 2012, калі рабілася папярэдняя карэкціроўка цэн на нафтапрадукты), а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэньня цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза і павышэньня эфэктыўнасьці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў для забесьпячэньня магчымасьці далейшай мадэрнізацыі вытворчасьці».
З пачатку гэтага года цана Нармаль-80 павялічылася на 32,4%, АІ-92 — на 21,9%, АІ-95 — на 23%, дызпаліва — на 21,4%, адзначае БелаПАН.
Як даражэла паліва
За 2011-ты год Нармаль-80 падаражэў у 2,4 разы, АІ-92 — у 1,99 раза, АІ-95 — у 1,88 разы, дызельнае паліва — у 2,44 разы.
З пачатку гэтага года цана Нармаль-80 павялічылася на 32,4%, АІ-92 — на 21,9%, АІ-95 — на 23%, дызпаліва — на 21,4%, адзначае БелаПАН.
Як даражэла паліва
| Дата падаражаньня | На колькі вырасьлі цэны |
|---|---|
| 2012 год | |
| 14 сакавіка | 5% |
| 11 красавіка | 5-12% |
| 8 чэрвеня | 5% |
| 2011 год | |
| 3 сакавіка | 5% |
| 31 сакавіка | 10 |
| 24 траўня | 20% |
| 7 чэрвеня | 30% |
| 21 ліпеня | 3% |
| 20 жніўня | 3% |
| 14 верасьня | 3% |
| 1 кастрычніка | 5% |
| 16 кастрычніка | 3-5% |
| 10 лістапада | 3,5-7% |
| 3 сьнежня | 10% |
За 2011-ты год Нармаль-80 падаражэў у 2,4 разы, АІ-92 — у 1,99 раза, АІ-95 — у 1,88 разы, дызельнае паліва — у 2,44 разы.