Яшчэ адзін беларускамоўны тэатар дадаў у рэпэртуар расейскамоўны спэктакль

У віцебскім тэатры «Лялька»

Віцебскі тэатар «Лялька», які да гэтага працаваў толькі на беларускай мове, стаў ставіць спэктаклі па-расейску.

25 кастрычніка 2025 году ў тэатры «Лялька» адбылася прэм’ера пастаноўкі «Дзяўчынка і мядзьведзь», што ідзе па-расейску. Спэктакаль паставіла акторка Дар’я Зімніцкая, якая нядаўна стала мастацкай кіраўніцай тэатру, піша «Люстэрка».

Тэатар «Лялька» створаны ў 1986 годзе. З таго часу гэтую пасаду займаў Віктар Клімчук, пры якім спэктаклі ставіліся толькі па-беларуску. У 2024-м яму давялося пакінуць пасаду. Як паведамлялі рэдакцыі выданьня крыніцы, Клімчука абвінавацілі ў невыкананьні плянаў. Але за гэтую задачу нясе адказнасьць не мастацкі кіраўнік, а дырэктар калектыву. Клімчуку вынесьлі вымову, што і прывяло да яго сыходу.

Да прэм’еры спэктакля «Дзяўчынка і мядзьведзь» сярод 28 прафэсійных тэатраў Беларусі ўсяго чатыры працавалі выключна на беларускай мове. Гэта Купалаўскі і РТБД ў Менску, Коласаўскі і «Лялька» ў Віцебску. Цяпер такіх тэатраў засталося тры.

У жніўні 2025-га пра пляны ставіць спэктаклі і на расейскай заявілі ў РТБД. У выпадку рэалізацыі гэтай ідэі ў краіне застануцца ўсяго два беларускамоўныя тэатральныя калектывы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі 28 тэатраў атрымаюць дзяржаўную падтрымку


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У тэатры беларускай драматургіі будуць ставіць спэктаклі па-расейску і па творах расейскіх прапагандыстаў