Балёны з кантрабандай і «вялікая ўгода» Лукашэнкі. Вынікі тыдня ад Карбалевіча

Вынікі тыдня з аналітыкам Валерам Карбалевічам. Паветраныя балёны з кантрабандай, закрыцьцё мяжы. Ілюстрацыйны каляж.

Літва закрыла мяжу з Беларусьсю на месяц — у адказ на паветраныя балёны з цыгарэтамі й іншымі кантрабанднымі таварамі, якія залятаюць з тэрыторыі Беларусі.

Вільня таксама заклікала ЭЗ увесьці дадатковыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Польшча, наадварот, абвясьціла пра адкрыцьцё двух дадатковых памежных пераходаў. У Менску прайшла канфэрэнцыя ў эўразійскай бясьпецы, дзе Лукашэнка прапанаваў «вялікую ўгоду» з Захадам.

Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч тлумачыць падзеі тыдня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вусаў пра запуск аэрастатаў у Літву: Гэта магла быць спэцапэрацыя расейцаў