«ПіК Свабоды». Як Лукашэнка хоча ратаваць эканоміку

Каляж.

Дэфіцыт у замежным гандлі таварамі павялічыўся ў Беларусі да 4,5 мільярда даляраў. За месяц адмоўнае гандлёвае сальда вырасла на 700 мільёнаў даляраў. Горшымі сталі вынікі працы ў апрацоўчай прамысловасьці. Нарастаюць таксама запасы на складах. Расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў.

Што адбываецца з эканомікай Беларусі і што яе чакае ў найбліжэйшай будучыні? Госьць праграмы «ПіК Свабоды» – аналітык Сяргей Чалы.

Чалы: Дэфіцыт у замежным гандлі расьце ўпэўнена. Гэта паскарэньне за апошні месяц стварылася ў вынік росту імпарту тавараў. Тут страшная не сама лічба, яна кепская самой працягласьцю безнадзейнасьці. Гэта сьведчыць пра праблему збыту нашай прадукцыі на вонкавых рынках, у першую чаргу ў Расеі. Усё, што не зьвязана там з ваеннай вытворчасьцю, дзяржзаказам, практычна знаходзіцца зараз у рэцэсіі. Рост цэнаў прывёў да таго, што попыт у Расеі зьменшыўся. У выніку ў нас пачаліся праблемы з продажам нашых тавараў. І што з гэтым рабіць, пакуль ніхто ня ведае. У бліжэйшыя, прынамсі паўгода, ніхто не чакае паляпшэньня сытуацыі ў Расеі. І нам у гэтай сытуацыі рэцэсіі і нізкага попыту на нашыя тавары, давядзецца жыць яшчэ даволі доўга.

0:51 — Што рэальна значыць дэфіцыт у замежным гандлі 4,5 мільярда даляраў?

5:00 — Лукашэнка кажа, што хутка «мы ня зможам нармальны заробак плаціць». Гэта рэальная пагроза ці проста пустыя словы?

7:10 — ВУП і экспарт усё ж растуць, інвэстыцыі павялічыліся, грашовыя даходы насельніцтва вырасьлі. Улада дае рады з эканомікай?

14:25 — Чаму ў Лукашэнкі не атрымліваецца з Афрыкай?

16:30 — Лукашэнка кажа, што сярод галоўных прычынаў праблем эканамічны спад у Расеі. Гэта сапраўды так?

18:22 — Ці могуць улады зрабіць крокі, каб зьменшыць залежнасьць ад РФ?

20:12 — Чаму растуць цэны?

29:23 — Чаму так вырасьлі запасы на складах і колькасьць стратных прадпрыемстваў?

33:07 — Ці рэальны прагноз Лукашэнкі на 2026 год?

39:37 — Чыя кантрабанда ідзе ў Літву?

47:53 — Чаму ўлады павялічваюць штрафы і канфіскацыю маёмасьці?

49:27 — Магчымая трохузроўневая шкала падаходнага падатку — гэта кепска ці добра?

55:18 — Што будзе зь беларускім рублём?