Тарнада зьнішчыў у Бразыліі амаль цэлы горад

Тарнада

Прынамсі 5 чалавек загінулі, а 130 атрымалі раненьні ў выніку тарнада ў муніцыпалітэце Рыю-Баніту на поўдні Бразыліі. 30 параненых у крытычным стане.

Паводле мясцовых уладаў, тарнада, які прайшоў па гэтай тэрыторыі ў другой палове дня пятніцы, меў ўзровень F3 у шасьцібальнай шкале Фудзіты (F0 да F5) — гэта азначае, што хуткасьць ветру перавышала 250 км/гадзіну. Тарнада зьявіўся пасьля некалькіх дзён моцных дажджоў і граду.

Найбольш пацярпеў 14-тысячны горад Рыю-Баніту. Паводле ацэнак аварыйна-выратавальных службаў, было зьнішчана або пашкоджана каля 80% будынкаў.

На фатаздымках і відэа, разьмешчаных жыхарамі ў сацыяльных сетках, відаць сарваныя дахі, перакуленыя аўтамабілі і зламаныя дрэвы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турэччына выдала ордэр на арышт прэм'ера Ізраіля