Грамадзянка Беларусі ў цяжкім стане пасьля аварыі аўтобуса ў Тайляндзе

Ілюстрацыйнае фота

У аварыі пацярпелі 11 турыстаў.

Здарэньне адбылося ў правінцыі Канчанабуры. Паводле папярэдняй інфармацыі, пасьля сутыкненьня зь легкавым аўтамабілем аўтобус упаў з узгорка і перакуліўся. Частка пасажыраў апынулася пад абломкамі. Пра гэта напісала расейская амбасада ў Бангкоку.

Усяго ў выніку здарэньня пацярпелі 11 чалавек. Большасьць зь іх атрымалі лёгкія траўмы і пасьля першай дапамогі былі адпраўленыя ў гатэлі.

Цяжкія пашкоджаньні, паводле зьвестак тэлеграм-каналу Mash, у дваіх чалавек. Адна зь іх — грамадзянка Беларусі. Яе стан ацэньваецца як цяжкі, але стабільны.

Пазьней гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў беларускім МЗС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У аварыі з маршруткай на Гомельшчыне загінулі шэсьць чалавек