На фэстывалі Pradmova назвалі пераможцаў прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Прэмія Цёткі

9 лістапада ў Познані былі названыя пераможцы прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.

Узнагароду прысуджаюць за два гады ў літаратурнай і мастацкай намінацыях, паведаміў Беларускі ПЭН.

У прэміі за 2023 год у літаратурнай намінацыі перамогу падзялілі:

  • Ева Вайтоўская з кнігай «Гарэзьлівы пацалунак. Кніга 2» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023);
  • Валер Гапееў з кнігай «Вольнеры. Прадвесьце» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023).
  • У мастацкай намінацыі перамагла Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Яна Бжэхвы «Акадэмія доктара Клякса» (выдавецтва «Папуры», 2023).

Пераможцамі за 2024 год у літаратурнай намінацыі прызналі:

  • Альгерда Бахарэвіча за кнігу «Капітан Лятучая Рыба» (выдавецтва «Янушкевіч», 2024);
  • Эльгу Папову за кнігу «Мора ў горадзе» (выдавецтва «Янушкевіч», 2024).
  • У мастацкай намінацыі пераможцам стала зашыфраваная ўдзельніца Маргарыта Аніс за ілюстрацыі да кнігі Веранікі Юльляш «Розум, сьмеласьць і добрае сэрца» (выдавецтва «Лубін», 2024).

Сёлета ў літаратурнае журы прэміі Цёткі ўваходзілі паэт, перакладнік, філёляг Андрэй Хадановіч; кніжная блогерка і папулярызатарка беларускай літаратуры Кацярына Жамойдзіна; культурніцкая дзяячка, заснавальніца фонду «Кніжны вырай» Кацярына Веразуб. Астатнія сябры журы ўдзельнічалі непублічна. Сярод публічных сяброў мастацкага журы — мастачка і ілюстратарка Лілія Бусарава, якая была ляўрэаткай прэміі ў 2022 годзе.

Арганізатары прэміі — дабрачынная ініцыятыва Viartańnie, Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларускі ПЭН.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Неабходна шукаць, чым прывабіць патэнцыйнага чытача» 25-гадовы пісьменьнік Макар выдаў кнігу пра беларускую вёску
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі ПЭН узнагародзілі прэстыжнай прэміяй Фонду міру і культуры Хіросімы