Такія зьвесткі прывёў дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч 11 лістапада на 4-м Форуме імя Астроскіх у Львове.
Гэты інстытут у кастрычніку правёў тэлефонныя апытаньні тысячы жыхароў Украіны, перадае «Позірк».
Як ставяцца ўкраінцы да беларусаў
- «Вельмі дрэнна» — 14,4% (−2,9% у параўнаньні з 2023-м).
- «Хутчэй дрэнна» — 35,4% рэспандэнтаў (+1,7%).
- «Хутчэй добра» — 31,9% (+2,2%).
- «Вельмі добра» — 3,7% (−0,5%).
36,8% украінцаў лічаць, што Беларусь зьяўляецца залежнай ад Расеі дзяржавай і цалкам знаходзіцца пад кантролем Масквы.
24,4% — што Беларусь фактычна акупаваная РФ.
За поўны разрыў адносін зь Менскам выступаюць 26,4% (−22,8%).
За захаваньне адносінаў пры наяўнасьці выгадаў для Ўкраіны — 12,3% (+7,5%).
За адносіны зь беларускай дэмакратычнай апазыцыяй — 35,4% (−3.9%).
З 2022 да 2025 году больш чым на 10% зьнізілася пазнавальнасьць Сьвятланы Ціханоўскай ва Ўкраіне (да 65,9%). Прыкладна на столькі ж у вачах украінцаў павысілася легітымнасьць Лукашэнкі.
Паводле Казакевіча, ва Ўкраіне ў цэлым не валодаюць інфармацыяй пра Беларусь, якая тычыцца беларускіх рэалій або палітыкаў за выключэньнем Лукашэнкі.
«Гэта праблема Беларусі, і без намаганьняў саміх беларусаў тут наўрад ці нешта зьменіцца», — падкрэсьліў ён, адзначыўшы, што беларусы пра ўкраінцаў дасьведчаныя значна лепш за сваіх суседзяў.
Толькі каля 7% украінцаў маюць знаёмых беларусаў, зь якімі падтрымліваюць сувязь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 10 гадоў доля прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй зьнізілася, а колькасьць патрыётаў Беларусі вырасла — сацапытаньнеЯе беларусаў перасьледуюць за падтрымку Ўкраіны
Праваабарончы цэнтар «Вясна» атрымаў пацьверджаньне аб 115 узятых пад варту фігурантах палітычна матываванай справы «Беларускага Гаюна» (маніторынг вайсковай актыўнасьці ў Беларусі, у тым ліку расейскай арміі). Праект «Беларускі Гаюн» быў створаны пасьля поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе. Спыніў працу 7 лютага 2025 году, неўзабаве пасьля таго, як невядомыя атрымалі доступ да чат-бота, дзе «зьбіралася інфармацыя ад людзей».
Па стане на травень у Беларусі было ня менш за 220 чалавек, у тым ліку 40 жанчын, асудзілі за салідарнасьць з Украінай, зь іх ня менш за 106 знаходзіліся пад вартай. Паводле зьвестак «Вясны», у лютым і сакавіку 2022 году за антываенныя пратэсты было затрымана больш за 1500 чалавек.
Па стане на люты ў Беларусі мінімум 41 чалавек быў асуджаны за ахвяраваньні на карысьць беларускіх валянтэраў, 30 — за намер ваяваць на баку Ўкраіны, ня менш за 93 — за публікацыю фатаграфій і відэазапісаў расейскай ваеннай тэхнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна»: у «справе Гаюна» затрымалі і зьмясьцілі пад варту сама меней 111 чалавекФорум імя Астроскіх — беларуска-ўкраінская экспэртная плятформа, якую грамадзкія арганізацыі дзьвюх краін праводзяць чацьвёрты раз.
Экспэртная частка праходзіць у Львове 11–12 лістапада, палітычная частка — у Кіеве 14–15 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У літоўцаў вырас узровень непрыязнасьці да беларускіх мігрантаў