У Грузіі разьбіўся турэцкі вайсковы самалёт. На ім было 20 чалавек

Your browser doesn’t support HTML5

Крушэньне турэцкага вайсковага самалёта

Міністэрства абароны Турэччыны паведаміла, што вайсковы самалёт, які вяртаўся ў Турэччыну з Азэрбайджану, разьбіўся на тэрыторыі Грузіі за 5 км ад азэрбайджанскай мяжы.

Гэта быў самалёт C-130, пабудаваны ў 1969 годзе, піша Грузінская служба Радыё Свабода.

Ягонае падзеньне трапіла на відэа — на ім бачна, што самалёт часткова разваліўся яшчэ ў небе і падаў вэртыкальна.

Самалёт разьбіўся неўзабаве пасьля вылету з аэрапорту

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тарнада зьнішчыў у Бразыліі амаль цэлы горад