У Бярэзінскім раёне шосты дзень шукаюць зьніклага хлопчыка. Знайшлі ровар, які мог быць ягоным

Скрыншот зь відэа МНС

Як піша «Мінская праўда», амаль 3 тысячы гектараў прачасаны, 10 кілямэтраў ракі абследаваны вадалазамі, у апэрацыі задзейнічана каля дзьвюх тысяч чалавек, пераважна добраахвотнікі.

У раёне пошукаў знайшлі ровар, які меркавана належаў хлопчыку.

Пра зьнікненьне 14-гадовага Максіма Зяньковіча стала вядома ў суботу. Паводле Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях, пошукі вядуцца і зь зямлі, у тым ліку з сабакамі, і з паветра, з дапамогай квадракоптэраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС паведаміў, што раскрыў забойства 9-гадовай дзяўчынкі з 1991 году. У забойстве вінавацяць брата