Пра чаканае вызваленьне палітвязьняў як вынік угоды паміж афіцыйным Менскам і прадстаўнікамі прэзыдэнта ЗША ў жывым эфіры «Піка Свабоды» Ганна Соўсь гутарыць з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным.
1:27 – Які інтарэс у прэзыдэнта ЗША, яго каманды да Беларусі?
9:50 – Чаму вызваленьне палітвязьняў у Беларусі важнае для Трампа?
23:28 – Наколькі эфэктыўная палітыка цяперашняй адміністрацыі ЗША адносна аўтарытарных краінаў?
27:30 – Чаму Трамп называе палітвязьняў «закладнікамі»?
37:00 – Як магчымая дамова Лукашэнкі з Трампам паўплывае на дэмакратычныя сілы Беларусі ў выгнаньні?
42:00 – Ці дапаможа Джон Коўл разьвязаць літоўска-беларускі памежны крызіс?
47:40 – Ці варта разглядаць адносіны ЗША з афіцыйным Менскам у рамках стратэгіі ізаляцыі Расеі?
52:45 – У чым можа палягаць угода паміж афіцыйным Менскам і ЗША?
Тут фрагмэнт гутаркі
— Ці варта разглядаць адносіны ЗША з афіцыйным Менскам у рамках стратэгіі Злучаных Штатаў у ізаляцыі Расеі? Ці ўдасца Трампу вырваць Лукашэнку ад Пуціна?
— Я лічу, што не. Мой прагноз — гэтага не адбудзецца. Але гэта можа адбывацца паралельна з нейкай хаатызацыяй эканомікі ў Расеі, таму што эканоміка Беларусі атрымлівае грошы ад Масквы. Лукашэнка зрабіў поўную эканамічную залежнасьць Беларусі ад Расеі. Таму так проста саскочыць не атрымаецца. Але калі працэс пойдзе глыбей з пункту гледжаньня наступстваў вайны, яе выдаткаў і эканамічных санкцый, то гэта адбудзецца натуральным чынам у выпадку, калі Масква максымальна аслабне, а ўлада Пуціна пацерпіць фіяска. Тады Лукашэнка зможа адарвацца. Але адарвацца куды? Ён жа шмат разоў гуляў з Захадам на працягу 2010-х гадоў. Вы памятаеце гэтую гісторыю з пятнаццатага года, калі за вызваленьне палітзьняволеных Захад зачыніў вочы на яго выбары, што іх няма, і згадзіўся з яго «пераабраньнем», так званым перапрызначэньнем прэзыдэнта і гэтак далей. Такое было. А што далей?
У яго там быў Макей, міністар замежных справаў (ён ужо памёр), які спрабаваў пераканаць, каб падтрымлівалі Лукашэнку, інакш яго «з’ядуць» Пуцін і гэтак далей. Але рэжым ад гэтага ня зьменіцца. Ягоныя ўласьцівасьці застануцца тымі ж. Лукашэнка ня можа існаваць ва ўмовах палітычнай дэмакратыі. Разумееце? Для ягонага рэжыму няма месца. А ён хоча пакінуць уладу свайму сыну. Ну гэта ж відавочна — Коленька стане яго наступнікам, гэта зусім відавочна.
На тактычным адрэзку могуць складвацца ілюзіі, што з Лукашэнкам можна дамовіцца, што ён аслабіць рэпрэсіі, зробіць рэжым менш жорсткім, але гэта ўсё ілюзіі. Усё роўна без прыбраньня Лукашэнкі і ўсяго, што зь ім зьвязана ў сыстэме ўлады, перамен у Беларусі не будзе. А гэта ўнутранае пытаньне. Гэта не пытаньне ўзьдзеяньня кшталту «мы табе нешта добрае зробім, ты, калі ласка, адыдзі ад Пуціна і зьмяніся», бо з гэтага вынікае наступная неабходнасьць — зьмяніць свой рэжым. Бо ніхто ж ня можа вывесьці яго з ізаляцыі, калі ён застанецца такім, якім ён ёсьць — таталітарным дыктатарам. На гэта ніхто не пойдзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што пагражае Ціханоўскаму? Фейгін — пра ўгоду з Трампам, першыя крокі Ціханоўскага і новыя вызваленьні«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.