37-гадовага выкладчыка менскай ВНУ асудзілі на 2 гады калёніі і штраф 12,6 тысяч за артыкулы на «Вікіпэдыі», паведаміла Генэральная пракуратура.
Калі яна не памылілася ў напісаньні рэсурсу, гаворка ідзе пра разьдзел інтэрнэт-энцыкляпэдыі, напісаны афіцыйным беларускім правапісам — «Вікіпедыя».
Пэдагога абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК).
З 2020 да 2025 году ён напісаў у «Вікіпэдыю» 25 артыкулаў, якія сьледчыя палічылі «заведама ілжывымі», у тым ліку пра
- гістарычныя факты,
- дзяржаўныя сымбалі,
- прэзыдэнцкія выбары,
- рэфэрэндумы,
- дзейнасьць органаў улады і ваенізаваных арганізацый,
- прававое становішча грамадзян.
Паводле абвінавачаньня, гэтым ён істотна нашкодзіў «дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайна зь Вікіпэдыяй. Чаму ўлады Беларусі арыштоўваюць рэдактараў аднаго з самых папулярных у сьвеце сайтаў