Прадстаўнік Генштабу анансаваў чарговыя вучэньні АДКБ на тэрыторыі Беларусі

Падчас вучэньняў АДКБ у Кіргізстане, 2023 год

Спэцыяльныя вучэньні сілаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы «Бар’ер-2026» анансаваў у інтэрвію «ВаенТВ» начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біяабароны Генштабу Узброеных сіл Вячаслаў Старкоў.

Паводле яго слоў, вучэньні пройдуць у наступным годзе на тэрыторыі Беларусі, падчас манэўраў будзе працягнутая «практыка сумеснага выкананьня задач па ліквідацыі біялягічных пагроз у інтарэсах Калектыўных міратворчых сіл» АДКБ.

Раней паведамлялася аб удзеле вайсковага кантынгенту Беларусі ў сёлетніх вучэньнях з міратворчымі сіламі АДКБ «Бар’ер-2025» на тэрыторыі Таджыкістану.

У АДКБ уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан. Аднак улады Армэніі замарозілі ўдзел краіны ў арганізацыі і заяўляюць пра магчымы выхад зь яе. Ерэван абвінавачвае АДКБ у бязьдзейнасьці падчас канфлікту з Азэрбайджанам за Карабах, а асобных членаў АДКБ — у тым, што яны «плянавалі вайну» супраць Армэніі разам з Баку, — адзначае «Позірк».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі войска будзе ўдзельнічаць у вырашэньні ўнутраных канфліктаў. Якія яшчэ зьмены ўхвалілі 5 лістапада
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сюррэалістычная атмасфэра, як у антыўтопіі». Як выглядае Нагорны Карабах праз два гады пасьля вайны