Брытанія робіць больш жорсткімі правілы для атрыманьня дазволу на жыхарства

Човен зь мігрантамі на брытанскім узьбярэжжы, 2021 год

Урад Вялікай Брытаніі робіць больш жорсткай міграцыйную палітыку, павялічыўшы тэрмін чаканьня дазволу на сталае жыхарства для тых, хто трапіў у краіну нелегальна, зь пяці да 20 гадоў.

Пра гэта заявіла міністарка ўнутраных спраў Шабана Махмуд у інтэрвію The Sunday Times.

Новыя правілы вызначаюць 20-гадовы тэрмін для тых, хто трапіў у краіну нелегальна (самы доўгі тэрмін у Эўропе), а таксама 10-гадовы тэрмін чаканьня ДНЖ для ўцекачоў, якія прыяжджаюць па новых легальных праграмах.

Акрамя таго, статус уцекача стане часовым і будзе пераглядацца кожныя 30 месяцаў.

Як падкрэсьліла Махмуд, мэта брытанскага ўраду – аб'яднаць краіну і аднавіць кантроль над межамі.

Брытанскі плян распрацаваны на ўзор рэформаў у Даніі, дзе колькасьць заяваў на прытулак скарацілася да 40-гадовага мінімуму, а 95% заяўнікаў атрымліваюць адмову, піша The Sunday Times.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранты нелегальна перасякалі беларуска-польскую мяжу ў першы тыдзень лістапада  радзей, чым у папярэднія 8 месяцаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У МУС заявілі, што сёлета зь Беларусі дэпартавалі ўжо 3,6 тысячы іншаземцаў